Январь 2017 | ||||||
| ||||||
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
Минск, 19 Января 19:00 - 20:30
Место проведения - Минск, ул. Фабрициуса, 4
Стоимость участия - бесплатно
Анлайн-часопіс «Ідэя» запрашае на панэльную дыскусію «Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту».
Цягам апошніх гадоў мы пабачылі адразу некалькі гісторый поспеху ў сферы AI і machine learning. MSQRD — піянер відэа-фільтраў для сацыяльных сетак — быў набыты Facebook. Прылада Prisma, якая выкарыстоўвае нейрасеткі для апрацоўкі фотаздымкаў, стала хітом App Store. Беларускія IT-бізнесоўцы заснавалі адмысловы венчурны фонд Haxus з фокусам на падтрымцы стартапаў, якія працуюць з тэмай штучнага інтэлекту.
Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning?
Нашы зорныя выступоўцы:
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)
Опубликован: 11-01-2017 33459 Поделиться: