Польский рынок работы открывается для белорусов

З 1 снежня беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гэтак званай  гуманітарнай візы, а таксама ІТ-спецыялісты і лекары не будуць прымушаныя звяртацца па дазвол на працу, інфармуе Rzeczpospolita.

Паводле газеты, 1 снежня павінны ўступіць у сілу новыя правілы, якія вызваляюць ад гэтага абавязку беларусаў, якія пражываюць у Польшчы на падставе гуманітарнай візы, а таксама лекараў, ІТ-спецыялістаў, якія прыязджаюць у краіну ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

Нагадваем, а пачатку снежня таксама ўступаюць у сілу змены ў закон аб замежніках, якія адмяняюць забарону на працу для іншаземцаў з гэтак званай гуманітарнай візай.

Rzeczpospolita нагадвае, што ў апошні час беларусы ахвотна карысталіся гуманітарнымі візамі. Паводле дадзеных Міністэрства развіцця, да канца кастрычніка гэтага года грамадзянам Беларусі было выдадзена каля 1,9 тысячы такіх віз. Аднак да гэтай пары згаданыя дакументы не давалі ім права працаваць у Польшчы. Цяпер гэта памяняецца.

 

 

Опубликован: 26-11-2020 309 Поделиться: